За драўлянымі сьценамі дачнае прыбіральні-«шпакоўні» — восень. Эльфійскім поступам цікаеццца паўз намоклае лісьце, далікатна шамаціць рызманамі яблыневых швэдраў, бліскучымі вачыма валацужных сабак назірае за крумкачамі, што выдзёўбваюць кісла-сьпелую абляпіху з распаранай зямлі, маруднымі казюркамі поркаецца ў крывавым ложку каліны...

Гэта не пэрсаніфікацыя. Восень сапраўды жывая. І яна жыве на маім лецішчы. На маім восенішчы.

Ейны твар падобны да твару маёй маці, калі яна ляжыць колькі хвілінаў перад сном з расплюшчанымі вачыма.

Яна гэткая ж жывая, як сусед — стары вайсковец, што адзін сядзіць тут да самых маразоў. Прачынаецца а пятай, робіць гімнастыку, падкормлівае напаўзьдзічэлых сабак і выпальвае па два пачкі за дзень. Яны гаспадараць удваіх — стары і восень.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна