Распачаў сваю працу новы музычны мэдыйны праэкт.

music.fromby.net - "Тузін Гітоў. Беларускі музычны гіт-парад. Выбірай, слухай, чытай!"

Сайт цалкам прысьвечаны айчыннай музыцы й перадусім мае на мэце прапагандаваць музыку, створаную тут, заахвочваць да праслухоўваньня беларускіх твораў як мага большую колькасьць людзей.

Аснова праэкту - уласна гіт-парад. Гіт-парад "Тузін гітоў" задумваўся напачатку, як адгалінаваньне ад сайту газэты "Наша Ніва", але падчас распрацоўкі перарос у самастойны праект. У гіт-парад трапляюць песьні беларускіх музыкаў, пераважна на беларускай мове, запісаныя ўжо XXI ст. На думку, арганізатараў праекту песьні якраз і існуюць для таго, каб іх слухалі, ацэньвалі, параўновалі...

У першым туры прадстаўлены творы наступных музыкаў:

"Беларускія Песьняры", "Уліс", Памідораў, "NeuroDubel", "Крама", "Ляпіс Трубяцкой", "Крамбамбуля", "Троіца", "План", "Partyzone", Трухановіч, "Garackija"...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0