Скончыліся вучэньні “Чыстае неба” пад Баранавічамі. Адзін з “партызанаў”, бізнэсовец А.М., распавёў чытачам “НН” аб службе.

“Дахаты па мяне прыйшлі вечарам 5 кастрычніка, прынесьлі позву й загадалі зьявіцца ў ваенкамат ранкам. Там пагрузілі ўсіх у аўтобусы й завезьлі за колькі кілямэтраў ад гораду ў дзіцячы лягер “Вясёлка” каля Паўлінава. Тамака ў драўляных бараках ужо былі зробленыя двухпавярховыя ложкі.

Прызвалі на вучэньні 600 чалавек. Апошніх давозілі ў ноч на аўторак. У асноўным усе з Баранавіч і раёну. Здаецца, толькі з Маларыты прывезьлі 80 “партызанаў” яшчэ. Называліся мы тэрытарыяльнымі войскамі.

Усім выдалі новае афіцэрскае ўбраньне добрай якасьці — ад трусоў да каскі. Аўтаматы таксама новыя, з складоў, але 1968 году выпуску.

Дысцыпліна была як у войску — ніякіх п’янак, якія звычайна адбываліся на зборах за саветамі. Калі каго прывозілі з хаты выпіўшы, дык саджалі на “гаўптвахту” — у жалезную будку “ўралу”. Тамака ў холадзе апрытомневаеш вельмі хутка. Таму навука была вельмі яскравая. Лягер ахоўвалі жаўнеры з Барысаўскай камэндатуры. Увесь час патрулявалі па лесе ў навакольлі па трох, з дубінкамі. Цывільныя машыны запынялі й не прапускалі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру