Людзі мяняюць прафэсіі кожныя некалькі гадоў

На сёньня працы ня маюць 17,6% палякаў. Гэта значыць, што ад пачатку 2003 г. колькасьць беспрацоўных у Польшчы зьменшылася на 118 тыс.

“Але ўсё адно іх тры мільёны, — кажа дырэктар Дэпартамэнту рынку працы Міністэрства эканомікі, працы й сацыяльнай палітыкі Цэзары Міжаеўскі. — Зь іх паўтара мільёна бяз працы ўжо год. Каля мільёна не працуюць больш за два гады. У Польшчы багата асобаў зь нізкімі кваліфікацыямі, высокі паказьнік беспрацоўя і сярод моладзі. І, нарэшце, на польскім рынку працы існуюць выразныя рэгіянальныя дыспрапорцыі”.

— У чым прафэсійныя й рэгіянальныя дыспрапорцыі на польскім рынку працы?

Ц.М.: Дастаткова параўнаць Мазавецкае ваяводзтва, дзе найніжэйшае беспрацоўе (Варшава — 6%), з рэгіёнамі, дзе яно складае 30—40%. Трэба вярнуць беспрацоўных грамадзтву. Бо падрастаюць ужо чарговыя пакаленьні беспрацоўных.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0