Сэзон у Тэатры-студыі Акадэміі мастацтваў адкрыўся незвычайным спэктаклем. Студэнт-дыплёмнік тэатральнага факультэту Анатоль Коц і выкладчыца сцэнічнай мовы Ірына Кабанава разыгралі перад узрушанай публікай п’есу польскага драматурга Інгмара Вількіста «Ноч Хельвэра».

Паставіў яе Аляксандар Гарцуеў.

Сваю першую п’есу «Оскар і Рут» Вількіст напісаў у 1998 г. За пяць гадоў яго драматургія ў Польшчы набыла статус культавай. У адным з найлепшых тэатраў краіны — познанскім «Тэатры Польскім» — ідуць цяпер тры п’есы Вількіста, яшчэ дзьве рыхтуюцца. Адна-дзьве яго п’есы ёсьць у рэпэртуары кожнага польскага тэатру.

Публіка ведала, што Інгмар Вількіст — гэта псэўданім, аднак доўгі час не здагадвалася, хто за ім хаваецца. Сёлета аўтар вырашыў раскрыцца. Сапраўднае яго імя — Ярослаў Сьвершч, гэта вядомы гісторык і крытык сучаснага выяўленчага мастацтва, намесьнік дырэктара прэстыжнай варшаўскай галерэі «Zachкta». Ён літаральна пераклаў сваё імя на старажытнаскандынаўскую. «Інгмар» — тое ж, што «Яраслаў». (Інг, як і Ярыла, — гэта боства плоднасьці, а «-мар» («maerr») азначае «слаўны».) Сьвершч — па-беларуску цвыркун. А па-нарвэску — villqist.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру