Украіна ў аднабаковым парадку ня стала ўводзіць візаў для палякаў, бо ўкраінцы ў адрозьненьне ад беларусаў разумеюць значнасьць заходніх інвэстыцыяў. Асаблівы статус для атрыманьня візаў у грамадзян Калінінградзкае вобласьці: ім таксама, як і ўкраінцам, візы задарма. Беларускае ж кіраўніцтва, замест таго каб заахвочваць Захад, само лезе на стварэньне жорсткасьцяў у адносінах паміж нашымі краінамі.

Можна было б і ўвогуле ня ўводзіць візаў для польскіх грамадзянаў, а таксама адмяніць іх у адносінах да грамадзянаў Эўразьвязу. Апошнімі гэта было б расцэнена як крок да паляпшэньня адносінаў. Мы ж ходзім да тых, у каго хочам нешта прасіць, а не яны да нас.

Я разумею, што зараз не ўвядзеш нейкіх там абмежаваньняў тыпу візаў паміж Беларусяй і Расеяй, але памежны кантроль мусіць быць. Мы губляем вельмі шмат, маючы бескантрольную ўсходнюю мяжу. Гэта і нелегальная міграцыя, якая йдзе празь Беларусь, і расейскі крымінальны капітал, наркотыкі, уцекачы, для якіх Беларусь у параўнаньні з роднымі іх краінамі — рай.

Міраслаў Сакольскі, wp.pl

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна