У сівы Полацак вярнуўся Сімяон Полацкі. Скульптура дужа ўтульна сябе адчувае сярод палачан. Аж Ленін, які стаіць насупраць, ня вытрымаў, адвярнуўся. Менш велічны, але таксама зьмястоўны памятны знак пастаўлены літары «Ў». Здаецца, просты, а колькі сэнсу.

Шкада, што ў Полацку няма помніка абаронцам нашай зямлі ва ўсе часы, ад усялякіх ворагаў. Шкада, што Полацак ушаноўвае Сьвярдлова, Сака і Ванцэці, Валадарскага, а мудрым князям ніякай пашаны.

Людцы, а можа, скінемся па рубельчыку на ўшанаваньне тых ваяроў? Якія сваёй крывёй палілн полацкую зямлю.

Было жаданьне Полацак перадаць Расеі, але, дзякуй Богу, гэтага пазьбеглі. А то быў бы каюк Беларусі. Была б зямля з адміністрацыйным цэнтрам Мінск, а сэрца не было б. Полацак — месца спачыну двух сьвятых, праўда, сьвятыя мошчы аднаго яшчэ на выгнаньні, а месца іх — у Сафіі. Сродкі, укладзеныя ў разьвіцьцё духоўнасьці, вернуцца з прыбыткам, бо такім чынам мы адродзім нацыю, яе сьвядомасьць. Бо лядовыя палацы будуюцца за кошт усяго народу, а карыстаюцца імі абраныя. А колькі лясьне нашых грошыкаў у будаўніцтва «швайцарскай гары», штучных азёраў! Нам у першую чаргу патрэбны рэкорды ў духоўнасьці, у чалавечнасьці.

Уладзімер Трашчанка, Маладэчна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0