Літоўскі сойм прызначыў усім падпісантам Акту абвяшчэньня незалежнасьці Літвы, які быў прыняты ў сакавіку 1990 г., штомесячныя выплаты ў памеры сярэдняга заробку дэпутата (на нашыя грошы каля 1.600.000 рублёў).

Пасьля сьмерці ўганараванага частку сумы будзе атрымліваць адзін зь яго сямейнікаў.Гэта ўжо ня першы прывілей для аўтараў гістарычнага акту. Яшчэ ў 90-я парлямэнт даў кожнаму па будаўнічай пляцоўцы. Падпісанты выбіралі сабе ўчасткі ў самых прэстыжных мясьцінах Літвы, а потым часьцей за ўсё прадавалі іх зь велізарным прыбыткам.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0