«Тры героі: баба Іра, прыгожая спадарыня Іра... Трэці — дзед Мацьвеіч, які пераехаў у Менск, потым прадаў усё, што ў яго было дарагога, зьбіраў мэталалом і макулятуру, паехаў на радзіму, купіў там каня, вярнуўся і дапамагае жыхарам, у якіх каля Малінаўкі зямля...

Я не шукаў спэцыяльна герояў для фільму. У «ЛіМе» быў нарыс журналіста Яўгена Рагіна пра ягоных землякоў — перасяленцаў. Зь ягонай дапамогай і зьняў», — распавядае Алег Дашкевіч.

Рэжысэр Алег Дашкевіч стаў прызэрам IV Нацыянальнага фэстывалю беларускіх фільмаў, што адбыўся на тым тыдні ў Берасьці. Прыз імя Віктара Турава «За найлепшы дэбют у кінарэжысуры» атрымала ягоная стужка «Простыя гісторыі». У гэты кароткі (14 хвілінаў) фільм зьмясьціліся тры навэлкі пра перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны, якіх лёс закінуў у Менск. Сёлета гэта трэцяя ўзнагарода, атрыманая «Простымі гісторыямі»: раней былі фэстываль аматарскага ды студэнцкага кіно і фэстываль экалягічнага кіно (абодва ў Менску).

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0