Сталіца перажывае інвэстыцыйны бум. Укладаюцца грошы ў праектаваньне новых офісна-гандлёвых комплексаў. Іх плошча вымяраецца дзясяткамі тысяч мэтраў, кошт — мільёнамі даляраў.

Паводле інтэрвію дырэктара праектна-дасьледчага цэнтру ДП «Менскграда» Аляксандра Калантая, якое ён даў мінулым летам «Национальной экономической газете», шэраг бізнэс-цэнтраў у найбліжэйшае дзесяцігодзьдзе павінен вырасьці ў раёне вул.Цэткін—пл.Мясьнікова—вул.Дразда. Цэнтральная частка гораду вельмі прыцягальная для дзелавых колаў. Рэнта, якую апошнія згодны плаціць за выгаднае геаграфічнае разьмяшчэньне офісаў, ва ўсім сьвеце папаўняе гарадзкую казну. Бізнэс-раён у пэрспэктыве плянуецца ўзьвесьці на тэрыторыі паміж вул.Арлоўскай і пр.Машэрава, на Усходзе — «Бізнэс-цэнтар ХХІ стагодзьдзе».

Замоўцамі праектаў адміністрацыйных будынкаў выступаюць як айчынныя, так і замежныя інвэстары.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру