Клюб імя Дзяржынскага вырашыў парадаваць гледачоў клясыкай з глыбокім падтэкстам.
А менавіта «легкадумнай камэдыяй для сур’ёзных людзей у дзьвюх дзеях» пад назовам «Эрнэст». Ідэя сцэнічнага ўвасабленьня належыць Аўгусту Мілаванаву, рэжысура — Сяргею Кулікоўскаму.
Гэта антрэпрызны варыянт п’есы Оскара Ўайльда «Як важна быць сур’ёзным». Сюжэт будуецца вакол пераўвасабленьняў. Джэку Ўордынгу (Анатоль Голуб) надакучае вясковая ідылія. Ён абвяшчае ўсім, што выпраўляецца ў Лёндан, каб настаўляць на праведны шлях выдуманага распуснага брата Эрнэста. У Лёндане Джэк ужо сам фігуруе як Эрнэст, чым заваёўвае сымпатыю арыстакраткі Гвэндален Фэрфакс (Тацяна Булгакава).
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".





