З кожным новым урыўкам сэрыялу пра Хадаркоўскага мацнее адчуваньне інакшасьці.

Першаю адзнакаю неразуменьня (і вінаватая тут хутчэй дамба ў Керчанскай затоцы, а ня сумныя прыгоды алігарха) была спроба згадаць, да якіх жа выбараў робяцца гэткія прыўкрасныя шоў. Пэўна што будуць нейкія выбары, але якія? Няма, як той Гогаль пісаў, адказу. Ня нашы, дальбог, ня нашы.

Далей увогуле пачалося нешта дзівоснае. Выступаюць нейкія адвакаты, у панядзелак падаюць нейкія акцыі, суд бярэ бок алігархавага адваката. (Калі ёсьць у сьвеце нешта больш сумнеўнае ў пляне маральнае чысціні, чым мільярдэры ў першым пакаленьні, то гэта іхнія адвакаты.)

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0