За апошнія два месяцы ліквідаваныя восем арганізацыяў, пад пагрозай закрыцьця адзінаццаць.
У адказ на ліквідацыю «Праваабарончага цэнтру «Вясна» праваабаронцы зладзілі ў судзе страйк.
Працэс над «Вясной», што скончыўся 28 кастрычніка, быў цалкам беларускамоўным. Унікальнай была і пазыцыя судзьдзі. Спн. Валянціна Кулік палічыла недаказанымі амаль усе абвінавачаньні Мінюсту, апроч аднаго. (Зазвычай на гэткіх працэсах усе патрабаваньні Мінюсту суд падтрымлівае.) Зрэшты, і таго «аднаго» — «грубага парушэньня заканадаўства» падчас выбараў 2001 г. — хапіла, каб «Вясну» ліквідаваць.
Восем «вясноўцаў», пачуўшы пра ліквідацыю арганізацыі, паселі на падлогу і пачалі скандаваць «Ганьба!». Лёзунг хутка перамяніўся ў «Вясна!».
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".