Кааліцыя Народнай грамады, Партыі жанчынаў і «Хартыі’97» ідзе на выбары пад дэвізам «Беларусь у Эўропу».

У суботу, 1 лістапада, у Менску пройдзе прэзэнтацыя «Эўрапейскай кааліцыі», стварэньне якой ініцыявала Народная грамада. Паводле словаў старшыні БСДП (НГ) Міколы Статкевіча, галоўная і доўгатэрміновая мэта кааліцыі — інтэграцыя Беларусі ў Эўропу: «У нас урад антыэўрапейскі, таму даводзіцца займацца гэтым грамадзянам. Калі на працягу найбліжэйшых 15 гадоў Беларусь ня стане сябрам Эўразьвязу, яна патрапіць у склад Расеі», — лічыць Статкевіч.

На тым тыдні адбылося паседжаньне рабочай групы па стварэньні эўракааліцыі, у якім бралі ўдзел кіраўнікі БСДП (НГ), Партыі жанчынаў В.Матусевіч і дзеячы блёку «Свабодная Беларусь». Старт кааліцыі адкладалі тры месяцы, і Статкевіч шкадуе пра страчаны час. А недалучэньне сацыял-дэмакратаў да «пяцёркі» ён тлумачыць тым, што «тры зь пяці партыяў выступаюць за саюз з Расеяй» і што яны ня хочуць прыняць да сябе Партыю жанчын на чале з былой прэс-сакратаркай Леаніда Козіка Валянцінай Матусевіч.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0