На тэрыторыі былога Беластоцкага ваяводзтва дзейнічае каля 90 Эўрапейскіх школьных клюбаў.

Пра тое, чым яны займаюцца, распавядае Адам Казлоўскі, прадстаўнік Падляскага рэгіянальнага цэнтру эўрапейскай інфармацыі ў Беластоку: «Агулам кажучы, яны папулярызуюць ідэі эўраінтэграцыі ды веды пра Эўразьвяз. Часта яны дзейнічаюць паралельна з профілем навучальнае ўстановы. Напрыклад, эўрапейскі клюб у Гастранамічным тэхнікуме наладзіў Фэстываль эўрапейскае кухні».

Пра гісторыю і асноўныя кірункі дзейнасьці Эўрапейскіх школьных клюбаў распавядае Адам Барысевіч, апякун Эўрапейскага школьнага клюбу імя Канрада Адэнаўэра пры 3-м агульнаадукацыйным ліцэі ў Беластоку, каардынатар Эўрапейскіх клюбаў падляскага ваяводзтва.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0