Сярод лідэраў апазыцыйнай «пяцёркі-плюс» сваёй магутнай постацьцю вылучаецца кіраўнік камуністаў Сяргей Калякін.
Ён слухае Ўладзімера Высоцкага, любіць кнігі «з сэнсам» і абяцае калісьці сам напісаць мэмуары «пра рэальныя падзеі, у якіх удзельнічаў». Я гутарыў зь ім у яго сьціплым кабінэце на Акадэмічнай: стол літарай «Т», шафы з творамі айцоў-заснавальнікаў, канапы, кандыцыянэр. Ёсьць чырвоны сьцяг, а вось партрэта Леніна нешта не відаць...
Сяргей Калякін: Затое ў мяне ёсьць працы Леніна, яны стаяць у шафе побач з творамі Маркса і Энгельса.
«НН»: Як Вы ставіцеся да сёньняшняй дзяржаўнай сымболікі?
С.К.: Магу сказаць, што яна не савецкая. Мала таго, яна яшчэ і адвольна зьменена ўжо пасьля падвядзеньня вынікаў рэфэрэндуму 1995 г. Мы лічым, што былая савецкая сымболіка была сымболікай першай самастойнай беларускай дзяржавы, утворанай у 1919 г.
«НН»: Стоп, а як жа БНР пад штандарам бел-чырвона-белым?
С.К.: Магчыма, праблему дзяржаўнай сымболікі ў будучым трэба абмеркаваць у грамадзтве. І ня варта сьпяшацца. Бо трэба зрабіць так, каб дзяржаўная сымболіка стала роднай для кожнага грамадзяніна Беларусі. На сёньняшні момант гэта другаснае пытаньне, у параўнаньні з тым, як зрабіць годным жыцьцё нашых людзей. І калі цяпер нашая «пяцёрка-плюс» пачне вырашаць, які сьцяг выбраць у якасьці сьцягу кааліцыі, мы рассыплемся!
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".