Кіроўцы прыватнага «радыётаксі» ў Ваўкавыску скончылі галадоўку ня вымушана, ад беспэрспэктыўнасьці змаганьня, а — дамогшыся задавальненьня ўласных патрабаваньняў.

Выпадак беспрэцэдэнтны. Некаторыя пасьпелі пагаладаць няшмат — літаральна два-тры дні, іншыя — тыдзень, частка — два тыдні. А сам уладальнік таксовак Мікалай Аўтуховіч — каля дваццаці дзён.

Нагадаю фабулу. У прадпрымальніка Аўтуховіча арыштавалі трынаццаць аўтамабіляў — у заклад за штраф, прыдуманы падатковай службай. Дзевяць мэрсэдэсаў-таксовак, два мікрааўтобусы-мэрсэдэсы, яшчэ адзін «мікробус», на выкарыстаньне якога для перавозкі пасажыраў улады «пашкадавалі» ліцэнзію, і машына-эвакуатар вельмі калярытна выглядалі на штрафной аўтастаянцы ДАІ за горадам.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0