Гаворка пойдзе не пра нейкія адмысловыя мабільныя тэлефоны.

Спэцыялізаваных мабільнікаў для інвалідаў па слыху не існуе. І глухія самыя звычайныя: людзі, што акаляюць нас паўсюль — у транспарце, вулічным натоўпе, кавярнях. Паводле дадзеных Беларускага таварыства глухіх, усяго іх у краіне налічваецца больш за дзесяць тысячаў, у Менску — каля дзьвюх з паловай.

Нярэдка можна пабачыць кампанію маладзёнаў, што стасуюцца на мігі, з мабільнікамі на шыях. Знаёмая распавяла, як яна з братам — інвалідам па слыху — ехала ў электрычцы. Усю дарогу «балбаталі», трымаючы на каленях свае тэлефоны. На суседняй лаве кабета запытала ў суседкі: «А на халеру глухім мабільнікі?» Тая пачала тлумачыць пра SMS-паслугу — магчымасьць дасылаць тэкставыя паведамленьні з мабілы на мабілу. Можна ўявіць зьдзіўленьне абедзьвюх кабет, калі знаёмай патэлефанавалі і яна раптам пачала адказваць «па-чалавечаму».

Зьяўленьне мабільнікаў значна спрасьціла жыцьцё інвалідам па слыху. У адсоткавых адносінах глухія зьяўляюцца значна большымі спажыўцамі мабільнай сувязі, чымся тыя, хто чуе.

Усе сябры таго знаёмага глухога маюць дарагія «накручаныя» апараты, з каляровымі экранамі і г.д. Свайго роду спаборніцтва, імкненьне быць «ня горшым»... Лаўлю сябе на ўсё той жа непадуладна-цынічнай думцы: «А на халеру?»

Анатоль Івашчанка, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0