Гісторык зь Беластоку Алег Латышонак не падзяляе радасьці палякаў з прычыны далучэньня да Эўразьвязу.
Дый Беларусь, на яго думку, «у Эўропу» імкнуцца ня мусіць. Гэты вэтэран палітычнае барацьбы (пачынаў разам з «Салідарнасьцю») і адзін зь лідэраў беларусаў у Польшчы марыць пра аднаўленьне магутнай Рэчы Паспалітай. Карэспандэнт «НН» гутарыць з А.Латышонкам у рэдакцыі газэты.
Алег Латышонак: Я быў супраць таго, каб Польшча ўступала ў Эўразьвяз. Таму не магу сказаць, што мне падабаецца ідэя ўваходу ў Эўразьвяз Беларусі. Я лічу, што ў Цэнтральнай Эўропе трэба адбудоўваць Рэч Паспалітую. Вядома, на новых умовах, але такую, якой яна была калісьці: Польшча, Украіна, Беларусь. Такая канфэдэрацыя мела б сто мільёнаў насельніцтва, вялізную армію, нават касьмічны флёт...
«НН»: І шмат у Вас аднадумцаў?
А.Л.: Не, у Польшчы іх зусім няма. Частка людзей — за аб’яднаньне з Эўразьвязам, частка баіцца немцаў і ня вельмі імкнецца ў Эўразьвяз, іншыя спадзяюцца на амэрыканцаў, але ніхто не спадзяецца на сябе. І гэта страшна.
«НН»: У беларускіх умовах раней дадавалася яшчэ спадзяваньне на Расею, што зыходзіла ад улады.
А.Л.: Я не заўважаю ніякай зьмены, ніякага накіраваньня на незалежнасьць Беларусі. Для мяне ўсё як было, так і застаецца. Я ніколі ня быў вялікім крытыкам Аляксандра Лукашэнкі, дый наагул мне здаецца, што якраз ня ў ім праблема.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Гутарыў Сяргей Ёрш