Каманда Раландаса Паксаса перад прэзыдэнцкімі выбарамі спрабавала зрабіць банкрутам найбуйнейшы ў Літве банк — «Vilniaus Bankas».

Атаку на яго аплачваў галоўны спонсар Паксасавай выбарчай кампаніі грамадзянін Расеі Юры Барысаў.

Спэцыяльная парлямэнцкая камісія, якая расьсьледуе скандал вакол Паксаса, абвінавачанага ў супрацы з расейскімі крымінальнымі структурамі, у аўторак на тайным пасяджэньні праслухоўвала запісы тэлефонных размоваў. У тым ліку дыялёг дарадцы прэзыдэнта ў міжнародных пытаньнях Рэмігіюса Ачаса з Барысавым. Ачас раіў «спонсару» як мага хутчэй забраць свае ўклады з «Vilniaus Bankas», бо той у вельмі хуткім часе «павінен збанкрутаваць».

Наймацнейшым ударам па банку сталася публікацыя, якая прадказвала яго хуткі крах, у віленскай вячэрняй газэце «Vakaro Zinios».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

ФС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0