На Полаччыне й Віцебшчыне прайшлі мерапрыемствы з нагоды 380-годзьдзя пакутніцкай сьмерці арцыбіскупа полацкага Язапата Кунцэвіча.

8 лістапада ўрачыстая служба адбылася ў полацкай грэка-каталіцкай царкве Параскевы Полацкай. У ёй узялі ўдзел пілігрымы з Украіны і тры ўкраінскія сьвятары. 9 лістапада адпаведныя мерапрыемствы прайшлі ў Віцебску — малебен тут ладзіўся на Ўсьпенскай горцы, побач зь месцам, дзе быў забіты ўніяцкі ярарх. 12 лістапада Дзень сьв.Язапата Кунцэвіча ў Воршы адзначалі ўсе каталікі: сьвяты зьяўляецца «афіцыйным» апекуном дыяцэзіі. Удзел бралі як рыма-каталікі, так і грэка-каталікі. А ў Лідзе 15 лістапада зьбіраліся рыма- і грэка-каталікі захаду Беларусі. Служылі біскуп Антоні Дзямянка і апостальскі візытатар для грэка-каталікоў а.Сяргей Гаек.

Тамаш Гурба, Полацак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0