У Слоніме з шарлатанамі змагаюцца бацюшкі і манашкі ў цывільным
21 лістапада ў Слонімскім доме афіцэраў мусіла адбыцца сустрэча са «знахаркай Соф’яй», якая няведама адкуль прыехала ў горад над Шчарай. Напярэдадні «раёнка» зьмясьціла абвестку, што «знахарка», выкарыстоўваючы «шматвекавы досьвед свайго старажытнага роду знахароў», лечыць людзей ад цяжкіх захворваньняў, кшталту імпатэнцыі, дапамагае захоўваць спакой у сям’і, спрыяе посьпехам у справах і г.д. А галоўнае — плаціць за ўваход ня трэба. Вось і набілася поўная заля пераважна сталых людзей, якія спадзяваліся паправіць сваё здароўе. Але выйшла інакш.
Нечакана ў залю ўварвалася дэлегацыя праваслаўных бацюшак ды жанчынаў у строгім убраньні.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Алег Тачоны,Слонім