Чорт, які паядае дзяцей, і масавае выкіданне паперы з вокнаў — самыя незвычайныя калядныя традыцыі з усяго свету 2

Аўтар: Піліп Каваленка

Каляды ў нас звычайна маюць сямейны характар. У гэтыя зімовыя дні мы любім пабыць дома, паглядзець любімыя фільмы і смачна паесці. Альбо з’ездзіць да блізкіх ці схадзіць у госці. Але традыцыі святкаваць Раство і Новы год адрозніваюцца ў кожнай краіне, і некаторыя могуць падасца вам вельмі дзіўнымі. Разам з сэрвісам пошуку танных авіяквіткоў Aviasales.by мы сабралі восем незвычайных калядных традыцый з усяго свету. 

Снег з паперы на аргенцінскіх вуліцах

Flickr, Jason Sussberg.

У каталіцкай Аргенціне прынята сустракаць Раство з сям’ёй і рабіць адно аднаму падарункі. Тут мала чым паўднёваамерыканцы адрозніваюцца ад нас. Але пакуль беларусы марнуюць назапашаную за год энергію на карпаратыўныя застоллі, аргенцінцы ў апошні працоўны дзень года адрываюцца па поўнай.

Па даўняй традыцыі офісныя работнікі выкідаюць у вокны старыя календары, бланкі і дакументы. І ўжо да абеду тратуары офісных кварталаў пакрываюцца белым слоем паперы. У апошнія гады традыцыя пайшла яшчэ далей: перад запускам на вуліцу паперы змяльчаюцца ў шродары — атрымліваецца своеасаблівае канфеці з дакументаў.

Вядома, такой колькасцю смецця застаюцца незадаволенымі не толькі дворнікі, але і эколагі, а таксама проста неабыякавыя людзі. Але з традыцыяй нічога зрабіць яны не могуць.

Шукайце танныя авіяквіткі ў Аргенціну на aviasales.by!

Ноч Крампуса для выхавання дзяцей

Shutterstock, farisca.ph2.5.

Крампус, ён жа чорт або д’ябал — легендарная істота ў фальклоры альпійскіх краін, спадарожнік і ў той жа час антыпод Святога Мікалая або каму больш звыкла — Санта-Клаўса. Гэта парачка працуе па метадах бізуна і перніка: Санта-Клаўс узнагароджвае малых падарункамі за добрыя паводзіны, у той час як яго напарнік Крампус палохае іх і наказвае за непаслухмяныя. 

Па легендах, калі Крампус знаходзіць капрызнае дзіця, ён засоўвае яго ў свой мех і зносіць напалоханага малога ў пячору, каб з'есці на калядную вячэру. Неблагая матывацыя выправіцца ў наступным годзе.

У ноч з 5 на 6 снежня жыхары заходніх рэгіёнаў Аўстрыі апранаюцца ў касцюмы Крампуса, каб ажыццявіць старажытны паганскі рытуал, якому ўжо больш за пятнаццаць стагоддзяў, і з яго дапамогай разагнаць прывідаў надыходзячай зімы. Гэты рытуал, які называецца Ноч Крампуса, — дзіўная культурная славутасць Аўстрыі, якая штогод прываблівае ў краіну натоўпы турыстаў. Кожны касцюм вырабляецца ўручную і складаецца з тузіна авечых ці казіных шкур, а таксама маскі, якая вырабляецца з дрэва. У такім вобразе мужчыны блукаюць па вуліцах, палохаючы дзяцей гукам ланцугоў і званочкаў.

Нягледзячы на тое што паганскі рытуал у розныя часы забараняўся гісторыкамі, вернікамі і палітыкамі, традыцыя станавілася толькі яшчэ больш папулярнай. Паўдзельнічаць у Ночы Крампуса можна больш чым у дзясятку альпійскіх гарадоў і вёсак.

Шукайце танныя авіяквіткі ў Аўстрыю на aviasales.by!

Глядзець па тэлебачанні, як гарыць каляднае палена

Flickr, John.

У некаторых еўрапейскіх краінах ёсць калядная традыцыя спальваць у ачагу спецыяльна падабраны цурбан. Хутчэй за ўсё такі звычай з’явіўся яшчэ ў час германскага паганства, а пасля хрысціянізацыі Скандынавіі быў уключаны ў хрысціянскае святкаванне Калядаў і страціў паганскую сімволіку. Агонь, што разгараецца і ператварае палена ў попел, сімвалізуе канчатковую перамогу Хрыста над грахом.

У ЗША пайшлі яшчэ далей — у 1966 годзе Фрэд Троўэр, прэзідэнт тэлеканала WPIX, прыдумаў, як удыхнуць святочны настрой у ньюёркскія кватэры, дзе ў людзей няма коміну. У рэзідэнцыі мэра Нью-Ёрка быў запісаны 17-секундны ролік, на якім проста гарыць каляднае палена. Потым яго зацыклілі да дзвюхгадзіннай версіі, наклалі святочную музыку і паказалі ў вечар перад Раством і наступнай раніцай. Апошняе мела і практычны эфект: супрацоўнікі тэлеканала маглі пабыць дома, а не займацца навінавымі выпускамі. Yule Log TV стала вельмі папулярным і транслявалася штогод на працягу наступных 23 гадоў.

У 1990-м кіраўніцтва тэлеканала адмяніла традыцыйную калядную праграму, бо не магла дазволіць сабе настолькі доўгую трансляцыю без рэкламы. Але пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года было прынятае рашэнне вярнуць Yule Log TV на экраны, каб па тэлевізары паказалі нешта светлае і ўтульнае, і перадача пабіла ўсе рэкорды праглядаў.

Сёння яна працягвае жыць як у тэлевізійных эфірах, так і ў інтэрнэце, прыносячы людзям цяпло і радасць.

Шукайце танныя авіяквіткі ў Нью-Ёрк на aviasales.by!

Нідэрландская традыцыя, што справакавала пратэсты

Shutterstock, Robert Hoetink.

Да дзетак у Нідэрландах разам са Святым Мікалаем (Сінтэрклаасам) прыходзіць яшчэ адзін персанаж — Чорны Піт. Гэта гарэза-памочнік, які дапамагае святому раздаваць падарункі паслухмяным дзецям. Ён носіць з сабой кнігу, куды запісвае добрыя і кепскія ўчынкі дзяцей. Паводле легенды, Святы Мікалай з Пітам прыплываюць у Нідэрланды на пароме з Іспаніі за некалькі тыдняў да самога свята.

Але ёсць адзін пункцік: Піт цемнаскуры. На святах яго ролю звычайна выконваюць белыя акцёры, якія размалёўваюць свой твар фарбай. 

Частку грамадства гэта абурае: яны лічаць традыцыю расісцкай і выходзяць на пратэсты. Вось ужо некалькі гадоў у розных гарадах праходзяць дэманстрацыі. 

Адны (найчасцей гэта цемнаскурыя галандцы) прапануюць адмовіцца ад такога Піта, бо ён нагадвае пра рабаўладальніцкае мінулае. Іншыя настойваюць на тым, што гэта культурная спадчына. А твар у памочніка Святога Мікалая чорны, бо ён прыносіць падарункі праз коміны, таму гэта — проста сажа. Зрэшты, гэтая гіпотэза не тлумачыць яго кучаравых валасоў, чырвоных вуснаў і экзатычнага ўбору.

Праблему спрабуюць вырашаць наступным чынам: у Амстэрдаме, напрыклад, на парадзе Святога Мікалая суправаджаюць не Чорныя Піты, а брудныя камінары.

Шукайце танныя авіяквіткі ў Нідэрланды на aviasales.by!

Новы год на могілках

У Паўднёвай Амерыцы асаблівае стаўленне да смерці. Ёй прысвячаюцца цэлыя фестывалі, таксама з ёй звязаная і адна навагодняя традыцыя.

Рытуал не мае доўгай гісторыі і не сыходзіць у біблейскія часы. Пачалася традыцыя ў 1995 годзе ў чылійскім горадзе Талька, калі сын з дачкой пералезлі праз агароджу, каб сустрэць новы год ля магілы нядаўна памерлага бацькі. Гэта так расчуліла мясцовыя ўлады, што яны вырашылі дазволіць наведваць на новы год гарадскія могілкі.

Гэта пераўтварылася ў лакальную традыцыю: 31 снежня ўвечары жыхары Талькі збіраюцца на святочную месу, пасля якой ідуць на могілкі і сустракаюць там новы год.

Адны бяруць з сабой ежу і нават феерверкі, а некаторыя проста моўчкі праводзяць час са сваімі блізкімі. Апошнім часам гэта збірае больш за 5 тысяч прыхільнікаў.

Шукайце танныя авіяквіткі ў Чылі на aviasales.by!

Ноч радыскі

AlejandroLinaresGarcia, Вікіпедыя.

У мексіканскім горадзе Аахака штогод ладзіцца свята, падчас якога жыхары выразаюць з радыскі розныя фігуры і ўпрыгожваюць імі калядны кірмаш. 

Свята бярэ пачатак ад каланізатараў, якія завезлі ў Мексіку радыску. Аахака славіцца разьбой па дрэве, таму фермеры паспрабавалі выразаць з новай гародніны фігуркі, каб прыцягнуць пакупнікоў да свайго ларка на калядным кірмашы. 

У 1897 годзе гарадскія ўлады зацвердзілі свята ў якасці штогадовага фестывалю. З тых часоў ноч радыскі — адзін з самых маштабных фестываляў у свеце, прысвечаных гародніне.

Мексіканскія майстры выразаюць з гіганцкіх каранёў радыскі людзей, жывёл, архітэктурныя будынкі — усё, на што здольная фантазія. Але праз тое, што радыска хутка вяне, кампазіцыі не могуць прастаяць больш за некалькі гадзін, з-за чаго ўзнікаюць велізарныя чэргі, каб паспець іх пабачыць.

Шукайце танныя авіяквіткі ў Мексіку на aviasales.by!

Каляды з хаджэннем «па-вялікаму»

Каганер — адзін з герояў сцэны нараджэння Хрыста. Каганера можна сустрэць толькі ў Каталоніі, ён уяўляе сабой фігурку чалавека, што спраўляе вялікую патрэбу. Часцей за ўсё Каганер апрануты ў чырвоны каталонскі капялюшык. Гэты герой звычайна хаваецца дзесьці за адрынай ці кустом, і любімая забава дзяцей — шукаць яго на каляднай экспазіцыі. Той, хто знаходзіць фігурку, забірае яе з сабой і потым на працягу года трымае на бачным месцы. Лічыцца, што такая знаходка прыносіць поспех.

Каганер — цалкам станоўчы герой. Лічыцца, што ён спраўляе абсалютна натуральную патрэбу, пры гэтым угнойвае зямлю і спрыяе добраму ўраджаю. Дарэчы, мясцовая царква ставіцца да такога героя спакойна.

Класічная фігурка Каганера капіюе выяву селяніна. Але ў сучаснай Каталоніі з'явілася мноства іншых варыянтаў. Выяўляюць усіх: палітыкаў, акцёраў, спевакоў, любых іншых вядомых людзей. Найчасцей фігуркі робяць з керамікі для ўпрыгожвання інтэр'еру, але бываюць калекцыйныя варыянты і нават шакаладныя. Фігуркі прынята дарыць на Каляды з пажаданнем поспехаў у новым годзе. 

Шукайце танныя авіяквіткі ў Барселону на aviasales.by!

Песні на футбольным стадыёне

Берлінскі футбольны клуб «Уніён» да апошняга часу не меў вялікіх дасягненняў і толькі сёлета ўпершыню выйшаў у першую бундэслігу. Але галоўным здабыткам каманды, якую называюць «жалезныя», заўсёды былі фанаты: яны, якімі б ні былі вынікі, пастаянна прыходзілі на стадыён.

У снежні 2003 года на інтэрнэт-форуме фанатаў «жалезных» з'явілася прапанова сабрацца разам і адсвяткаваць Каляды. І 23 снежня 89 фанатаў пералезлі праз агароджу стадыёна і заспявалі на трыбунах калядныя песні.

Ніхто не думаў, што гэтая традыцыя знойдзе працяг, але цяпер Weihnachtssingen (Калядныя спевы) — адна з галоўных падзей у жыцці «Уніёна». Кожны год колькасць удзельнікаў расла, а пасля ініцыятыву ўзяў пад кантроль сам клуб.

Квіткі на цырымонію разлятаюцца за гадзіны, ва ўсходні Берлін едуць з іншых гарадоў. Некаторыя іншыя нямецкія клубы таксама перанялі такую незвычайную традыцыю.

Шукайце танныя авіяквіткі ў Берлін на aviasales.by!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?