Выпрабавана на сабе: нормы бюджэту пражытковага мінімуму бы ў вайну!
Карэспандэнт Еўрарадыё выжыла на бюджэт пражытковага мінімуму ў 113 даляраў.
Нагадаю, што за два тыдні з адпушчаных мне 963 тысяч рублёў на падарункі, ежу і пераезд на новую кватэру засталося трохі больш за 300 тысяч рублёў.
Наземны транспарт у мяне больш не выклікаў аніякіх хваляванняў: не саромеючыся, я езджу ў аўтобусах і тралейбусах без ўсялякіх талончыкаў і са шчырымі вачыма кажу кандуктару «соткі», што ў мяне праязны.
З майго «бюджэту» я выдзеліла напалову на ежу і на аплату мабільнага тэлефона разам зтры-джыінтэрнэтам . Дарэчы, гэтыя трыджыкі так дахалеры жаруць грошай, што толькі паспявай іх залічваць.
Мабільная сувязь таксама неяк незаўважна цягнула з бюджэту грошы. Хаця з гэтым было прасцей — бо ў мяне вельмі добры каханы.
З ежай ўсё вырашылася проста — ролтан у дапамогу. Блага, тут раздолле — і з грыбамі, і з курыцай, і са свінінай. Дарэчы, на сняданкі да родных я больш не хадзіла.
Знаёмы медык пакруціла каля скроні:
«У цябе перастане працаваць страўнік! Гэта і на скуры адаб’ецца, і абмен рэчываў парушыцца! Трэба будзе лячыцца!»
Незбалансаванае харчаванне паўплывала на мяне добра так — мала таго, што неяк перастаў працаваць страўнік, дык я заўважыла, што пачала забываць самыя элементарныя словы і выразы, вітацца па некалькі разоў і не магла ніяк засяродзіцца на галоўным.
На працы мяне пачалі падкормліваць. Вы б ведалі, які смачны і свежы хлеб пячэ мой калега па працы — ні ў якую не параўнаць з завадскім!На талерачцы разам з хлебам
Але салодкага ўсё ж такі хацелася страшна: і на трэці тыдзень адзін раз я купіла 200 грамаў цукерак. Салодкага шчасця мне хапіла менш, чым на гадзіну. Перажыванні, што штосьці можа зліпнуцца пакіньце пры сабе — ўсё нармальна.
Варыянты, як можна пражыць на 963 тысячы ў месяц падказваюць і мінчукі:
«У мяне за тыдзень сыходзіць адзін мільён. Я б схуднела б за гэты час — кашкі нейкія б ела»;
«Няхай урад сам паспрабуе на гэтыя грошы пражыць. Яны хлусяць! На гэтыя грошы нельга выжыць!»;
«Калі толькі хлеб і вада харчаванне»;
«Калі на сям’ю з двух чалавек — хапіла б на ежу. Сасіскі з макаронамі. Я б магла купіць 10 кілаграмаў мяса і ўсё. А на астатняе — на пакупку нейкіх рэчаў дакладна не хапіла б».
Дарэчы пра рэчы. У бюджэце дакладна закладзена сума на адзенне, гэта 20% ці каля 200 тысяч. Але на гэтыя грошы можна купіць адзін камплект бялізны ці пару шкарпэтак.Але, скажу я вам, мы вельмі добра жывём. Бо як можна патлумачыць той факт, што ў сталіцы — не ў самых танных крамах, дзе джынсы па паўмільёна ці сукенка за такі ж кошт, пастаянна таўкуцца людзі і нешта купляюць!
Той жа фокус і з прадметамі гігіены. Пэўна, БПМ прыдумляў мужчына, бо на ўсялякія жаноцкія прыналежнасці — гелі для душа, крэмы, шампуні і бальзамы, ў тым ліку і прадметы гігіены, грошай не выдзяляецца. Ўсё максімальна аскетычна. Насамрэч, бы на вайне, не дай божа.
У канцы трэцяга тыдня сяброўка запрасіла ў кіно. Тры тыдні вечароў, праведзеных на канапе, вельмі хутка ператварылі мяне ў адзічэлага чалавека.Адзін білет у кіно каштуе 20–30 тысяч рублёў. Гэтая сума ў мяне выходзіць на ежу на дзень, і за кошт ежы ці яшчэ чаго можна запраста схадзіць і ў кіно. Праўда, там, ад стомленасці і добрых пахаў чыпсаў суседзяў я вельмі хутка заснула, і камедыя прайшла міма мяне.
Напрыканцы месяца прыйшла камуналка — каля 200 тысяч. Аплату на свой страх прыйшлося адкласці. Але не адна я, што жыву на БПМ, не ведаю як заплаціць за камуналку. Людзям налічваюць і па паўмільёна:
«Мне за кватэру больш за паўмільёна плаціць трэба, не ведаю, як на ваш БПМ пражыць», — кідае мне мінчук.
— у мяне трэсліся рукі і раздражнялі самыя простыя няўклюднасці людзей. Прадавачкі, якія вельмі марудна лічылі грошы ці пыталіся ў кожнага «можа ў вас драбяза ёсць»- бясілі і нервавалі. Я думала, проста пачну кідацца на людзей і ні пра якія высокія матэрыі не хацелася і думаць.Грошы закончыліся за тыдзень да канца тэрміну. Я пачала адчуваць самыя лёгкія пахі на вуліцы і шчыра сказаць, думала, што сарвуся, бо ішла за чарговым пачкам ролтана
Утрымацца мне дапамаглі затрымкі на працы і тое, што, калі я прыходзіла дамоў, можна было толькі ў душ і спаць.
Выжыць на БПМ, узгоднены Мінпрацы, нельга.





