Знайсці
15.01.2013 / 11:10РусŁacБел

Стваральнік «Цюдораў» зробіць серыял пра Аляксандра Македонскага

Англійскі сцэнарыст Майкл Херст, вядомы працай над серыяламі «Цюдоры», «Елізавета» і «Камелот» заняўся напісаннем гісторыі для новага тэлепраекта, прысвечанага Аляксандру Македонскаму.

Англамоўны міні-серыял будзе зняты нямецкімі студыямі ZDF Enterprises, Beta Film і Gruppe 5 Filmproduktion. Ідэя фільма належыць Уве Керксену, які кіруе партнёру Gruppe 5, які зараз працуе з Херст над канцэпцыяй і сцэнарамі першых серый.

Чакаецца, што здымкі серыяла пачнуцца ў 2014 годзе. Кожны з 12 эпізодаў будзе даўжынёй у гадзіну.

Паводле Херста, гісторыя цара Старажытнай Македоніі з’яўляецца выдатнай —
не кожнаму кіраўніку была дадзена мянушка «Вялікі», а, на яго думку, Аляксандр быў першым і, магчыма, найвялікшым: да 33 гадоў ён заваяваў вялікую частку вядомага свету і быў прызнаны жывым богам. «Але галоўным для мяне — і для серыяла — застаецца асоба Аляксандра Македонскага як чалавека, — распавёў сцэнарыст. — Вучань Арыстоцеля, нашчадак Геракла, ён усё жыццё быў поўны сумненняў і пытанняў пра прыроду і сэнс жыцця. Гэты герой старажытнасці працягвае служыць прыкладам для тых, хто і цяпер спрабуе рассунуць межы чалавечага досведу».

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930