Знайсці
26.02.2013 / 10:0415РусŁacБел

У Германіі пасля скандалу з канінай пачаўся скандал з яйкамі

Улады Германіі пачалі расследаваць інфармацыю пра магчымую буйную махінацыю з курынымі яйкамі.

Як заявілі абаронцы правоў жывёл, 150 нямецкіх фермерскіх гаспадарак, імаверна, прадавалі звычайныя інкубатарныя яйкі, выдаючы іх за «арганічны прадукт».

Актывісты знялі відэа на ферме, якая лічылася вытворцам высакаякаснай «арганічнай» прадукцыі. На знятых імі кадрах відаць, што куры туляцца ў цесных клетках, што не адпавядае статусу вытворцы «арганічных» прадуктаў.

Гэтая гісторыя нагадвае скандал з падмешваннем каніны ў ялавічныя паўфабрыкаты. У абодвух выпадках таннейшую прадукцыю спрабавалі выдаць за высакаякасную.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930