Выхад трэцяй серыі «Хобіта» адклалі
Выхад у пракат заключнага фільма трылогіі Пітэра Джэксана «Хобіт» адклалі на пяць месяцаў.
Стужку «Хобіт: Туды і назад» («The Hobbit: There and Back Again») планавалі выпусціць на экраны ў сярэдзіне ліпеня 2014 года. Аднак цяпер высветлілася, што фільм выйдзе ў шырокі пракат толькі 17 снежня таго ж года. Дакладна не вядома, з якой менавіта прычыны кампанія Warner Bros. адклала прэм’еру. Аднак калі б трэцюю частку «Хобіта» выпусцілі ў ліпені, канкурэнцыю фільму склаў бы яшчэ адзін патэнцыйны блокбастар — стужка Браян Сiнгера «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні».
Першапачаткова Пітэр Джэксан меў намер разбіць экранізацыю кнігі Толкіена «Хобіт» на дзве часткі.Пазней кінематаграфіст вырашыў зняць трылогію, фільмам якой далі падзагалоўкі «Нечаканая вандроўка», «Пустка Смаўга» і «Туды і назад».
Першы фільм трылогіі выйшаў у пракат у снежні 2012 года. Стужка «Нечаканая вандроўка» здолела зарабіць у пракаце 980 млн даляраў (пры гэтым яе бюджэт меркавана склаў 180 мільёнаў даляраў).
«Пустку Смаўга» выпусцяць на экраны ў снежні 2013 года.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Фінляндыя адкрые пункты пропуску на мяжы з Расіяй
 1
Скандал вакол перадачы «Белсат» — падрабязнасці
 21
Пад Масквой забілі былога ўкраінскага дэпутата Ківу
 13
«Галоўнае, чаго нам не хапае — еўрапейскіх гарадоў». Расійскія тураператары расказалі, чаму расіян вабіць заходняя Беларусь
 7
У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера