Знайсці
24.07.2013 / 16:067РусŁacБел

Пропуск сняданку павышае рызыку сардэчнага прыступу

Даследчыкі Гарвардскага ўніверсітэта выявілі, што ў людзей, якія прапускаюць сняданак, павышаецца рызыка сардэчных захворванняў.

Гарвардская школа грамадскай аховы здароўя (HSPH) правяла даследаванне, паводле якога ў 27% мужчын, які прапусцілі сняданак, рызыка сардэчнага прыступу або смерці ад ішэмічнай хваробы сэрца вышэйшая, чым сярод тых, хто снедае рэгулярна. Спрацавала і простая логіка: той, хто не есць раніцай, часцей за ўсё шмат есць увечары.

Пропуск сняданку можа прывесці да многіх фактараў рызыкі, такіх як атлусценне, высокі крывяны ціск, высокі ўзровень халестэрыну і дыябет.

Нягледзячы на тое, што аб'ектамі даследавання часцей за ўсё былі мужчыны, навукоўцы заяўляюць, што вынікі распаўсюджваюцца і на жанчын: хочаце знізіць рызыку сардэчных захворванняў, павысьце узровень добрага сняданку.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера