МТІС нарэшце пачаў трансляцыю беларускага спартыўнага канала «Беларусь-5»
Найбуйнейшы кабельны аператар Мінска МТІС пачаў трансляваць спартыўны канал «Беларусь-5», куды цяпер вынесена большасць трансляцый з «Беларусь-2» і дададзеныя новыя праграмы.
Ад учора канал даступны ў розных раёнах Мінска.
У гэты момант на тэлеканале ідзе матч у запісе англійскай прэм'ер-лігі «Уэст Бромвіч» — «Манчэстар Сіці».
А 11:45 таксама будзе паказаны ў запісе матч Кантынентальнай хакейнай лігі «Металург» — «Дынама» Мінск.
У 19:30 — агляд матчаў учорашняга тура англійскай прэм'ер-лігі, у 20:25 — аналітычная праграма «Час футбола».
Заўтра на тэлеканале — прамыя трансляцыі матчу чэмпіянату КХЛ паміж «Амурам» і мінскім «Дынама» (пачатак у 10:55)
этапу Кубка свету па біятлоне з Хахфільцэна (спрынт, 15:25, 17:30),
а ў 19:00 галоўная падзея тыдня, калі не месяца — лёсаванне групавога турніру чэмпіянату свету па футболе ў Бразіліі;
у суботу і нядзелю ў прамым эфіры будуць паказаныя па два матчы англійскай прэм'ер-лігі, а таксама матч баскетбольнай лігі ВТБ «Трыумф» — «Цмокі» (субота, 17:40).
Расклад праграмаў «Беларусь-5»





