Знайсці
14.01.2014 / 12:469РусŁacБел

«Мова ці кава»: «Гэта ж моўная рэвалюцыя!»

Учора стартавалі абноўленыя курсы «Мова ці кава».

Курсы падзяліліся на дзве плыні. Адна засталася на старым месцы ў галерэі «Ў» і маюць зараз назву «Мова нанова». Другія ж, пад кіраўніцтвам Кацярыны Кібальчыч, аднавілі сваю дзейнасць у творчай прасторы «Цэх».

Вядучых было некалькі: літаратарка Валярына Кустава, вядучыя «Белсата» Франак Вячорка ды Алесь Залеўскі, літаратар і музыка Уладзь Лянкевіч ды рэжысёр Васіль Дранько-Майсюк, які сваёй харызмай і энергіяй запальваў усіх.

«Цэх» значна большы за галерэю «Ў», аднак месца ўсім, хто прыйшоў на першы занятак, не хапіла. Сабралася больш за сотню людзей.

Першы занятак быў прысвечаны тэме «Грамадскае харчаванне». Пачалося з самога тэрміна: усім прапанавалі да наступных заняткаў падумаць над стварэннем новага слова, якое б стала на замену недарэчнай кальцы з расейскай, «абшчэпіту». Чаго толькі не прапаноўвалі — гуртахарч, грамадахарч.

Пасля знаёмства са слоўнікам па тэме Дранько-Майсюк прапанаваў слухачам разыграць невялічкія сцэнкі з дыялогамі. Сцэнкі былі падрыхтаваныя розных жанраў: жахі, меладрама, нават грэцкая трагедыя пра грамадскае харчаванне. Вось тут разышліся людзі не на жарт, ледзь укладаліся ў час.

Але самы смак чакаўся напрыканцы. Была запланаваная дыскусія пра месца беларускай мовы ў месцах грамадскага харчавання: тут і неабходнасць ведання мовы афіцыянтамі, і стасаванне з кліентамі, і шмат чаго іншага. Планаваліся госці — уласнікі вядомых у Мінску кавярняў ды рэстарацый, але не ўсе з іх прыйшлі. Цікавы ўнёсак у гаворку зрабілі беларускамоўны афіцыянт з бара «Маласкіна» ды спявачка Паліна Рэспубліка — як эксперт па кавярнях…

Адзін з наведнікаў, нацягваючы куртку, на развітанне сказаў: «Гэта ж моўная рэвалюцыя!»

 

Вольга Гарапучык, фота Настассі Храловіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031