Знайсці
16.07.2014 / 12:0418РусŁacБел

Майстар тату: Усё часцей «набіваюць» архаічныя беларускія сімвалы ФОТА

Працэс нанясення ўстойлівага малюнка на цела — тату — вядомы даўно. Упершыню слова было выкарыстанае ў палінэзійскай мове, а ў англійскі ўжытак тэрмін быў уведзены вядомым вандроўнікам Джэймсам Кукам у 1773 годзе. Да таго часу татуіроўка ў Еўропе была спосабам ўпрыгожвання чалавечага цела і не мела асобнай назвы.

На вуліцах гарадоў можна сустрэць усё больш людзей, целы якіх упрыгожвае гэты від авангарднага мастацтва. Якія малюнкі цяпер самыя папулярныя і чаму людзі наносяць іх?

Адказы на гэтыя пытанні далі майстры тату Антон і Алесь, якія працуюць у салоне «У лісіцы».

Як заўважае Антон, людзі перасталі баяцца, накладаць на сябе рознага кшталту табу і сталі больш разняволенымі. Момант нанясенне тату не абмяжоўваюць ні ўзрост, ні пол чалавека, ні яго сацыяльны статус.

Майстар Антон.

Ён вызначае пэўныя тэндэнцыі ў эвалюцыі татуіроўкі. Па-першае, імкненне да самаідэнтыфікацыі і самавыражэння. Калі раней хлопцы былі ваўкамі, а дзяўчаты – коткамі, то цяпер малюнкі становяцца больш разнастайнымі. Людзі прыносяць свае эскізы, якія адпавядаюць іх густу.

Па-другое, выбар месца для нанясення тату стаў неабмежаваным, хоць раней дзяўчаты імкнуліся схаваць свае малюнкі пад вопратку. Мода на канкрэтную частку цела для тату саступіла жаданню вылучыцца і выбраць месца самому. Напрыклад, хлопцы звычайна абіраюць шыю, рукі, ікры, спіну і ключыцу. Па-трэцяе, усё больш можна назіраць каляровыя тату, хоць і «класічныя» чорна-белыя не выйшлі з моды. Што датычыцца памераў, то дзяўчыны сталі рабіць усё большыя татуіроўкі. Часцяком пасля першага разу бывае і другі, і трэці… Бываюць нават выпадкі, калі месцам для тату становіцца ўсё цела – так званы «касцюм», які звычайна выглядае даволі цэласна ў тэматычным плане (напрыклад, у салоне ўжо наносілі малюнкі ў стылі фэнтэзі).

Майстар Алесь распавядае, што зараз назіраецца тэндэнцыя да набівання архаічных беларускіх сімвалаў. Падобныя татуіроўкі ён робіць мінімум раз на тыдзень.

Ахвотных запісваюць менавіта да Алеся, які першым у салоне распрацаваў і зрабіў такое тату.

Майстар Алесь.

Немалаважнай з’яўляецца цана працэдуры. Татуіроўка плошчай запалкавай пушкі каштуе 530 тысяч рублёў, а вось за большую, памерам з пачак цыгарэт давядзецца заплаціць каля 800 тысяч.

Настасся Смірнова

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера