Знайсці
19.08.2014 / 20:096РусŁacБел

Да 500-годдзя бітвы пад Оршай распрацавалі настольную гульню «1514»

Гульня, рапрацаваная арт-студыяй «PRAS» да 500-годдзя бітвы пад Воршай, на пачатку верасня пачне прадавацца ў крамах Беларусі.

Як вядома, 8 верасня 1514 года адбылася адна з найбольш важных вайсковых перамогаў беларускага войска: літвіны разграмілі войскі маскоўцаў на рэчцы Крапіўна, што пад Оршай. У гэтым годзе славутай перамозе нашых продкаў спаўняецца 500 год.

Арт-студыя «PRAS» з гэтай нагоды распрацавала настольную гульню, якая так і называецца «1514», без намёкаў і накідаў — проста адзначыць знакавую для ўсіх сучасных беларусаў падзею. Бо, як кажуць, хто не ведае сваёй гісторыі — у таго няма будучыні!

Гульня складаецца з гульнявога поля памерам А2 (420×594 мм), шасці фігурак пяхоты, артылерыі і кавалерыі, 60 дапаможных картак з вайсковымі задачамі, кубіка для вызначэння руху ды, адпаведна, правілаў гульні.

Кожны элемент дызайну зроблены паводле гістарычных дакументаў: на гульнявым полі змешчаны старажытны аршанскі замак, тагачасныя селішчы, млыны і вайсковыя лагеры, а ў вокладцы і картках — чарцяжы вайсковага ўзбраення Сярэднявечча.

Продаж гульні пачнецца на пачатку верасня, а прэзентацыя пройдзе 8 верасня 2014 года ў кнігарні «логвінаЎ», дзе таксама і надалей настолку можна будзе набыць.

На дадзены момант можна рабіць перадзамовы на інтэрнэт-пляцоўцы symbal.by, каб набыць гульню са зніжкай ці атрымаць поштаю ў любую кропку Беларусі, дакладная інфармацыя пра настолку неўзабаве будзе даступная на спецыяльным сайце гульні «1514».

Механіка і правілы гульні «1514»

Гульцы дзеляцца па камандах у цотнай колькасці (могуць гуляць 2, 4 або 6 гульцоў) і вызначаюць, хто будзе літвінам, а хто маскоўцам. Далей гульцы атрымліваюць кожны па адной з 3-х фігур: пяхота, артылерыя, кавалерыя — ды кідаюць па чарзе кубік з лічбамі працягласці хода. Калі фігурка спынілася на чырвоным крузе, гулец атрымлівае чырвоную картку (калі на чорным — чорную) і выконвае адпаведную задачу, пазначаную ў картцы.

У выпадку, калі фігурка спынілася на крузе, дзе ўжо стаіць фігурка суперніка, адбываецца «бой» і фігурка суперніка, як абаронца, адыходзіць на адзін крок назад (бліжэй да свайго лагера).

Настолка прызначаная для людзей ад 6 гадоў, сярэдні час гульні — 45 хвілін, колькасць гульцоў — 2, 4 альбо 6.

Задачы, якія прапануецца выканаць, маюць гістарычны падтэкст: што «вязухі», што «невязухі» змяшчаюць у сабе інфармацыю, якая грунтуецца на рэальных забабонах, падзеях і асаблівасцях вайсковай справы Сярэднявечча Усходняй Еўропы, але ўсё без указання асобаў і месцаў з мэтай зрабіць гульню больш універсальнай.

artsiadziba.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера