Знайсці
31.08.2014 / 12:2421РусŁacБел

Фотафакт: новыя сувеніры да юбілею перамогі пад Оршай

У продажы з'явіліся новыя сувеніры да 500-годдзя Аршанскай бітвы.

Іх можна купіць у інтэрнэт-краме «Імбрык».

Першы - сувенірны медаль ад мастака Геніка Лойкі. Адміністрацыя крамы папярэджвае, што яго наклад абмежаваны. Другі прапанаваны сувенір больш практычны - вокладка для пашпарта з выявай рыцара пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам.

Бітва пад Оршай адбылося 8 верасня 1514 г падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі і Літвы. Адным з галоўных герояў бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х. А ў 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 жаўнераў запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Хартыя-97

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930