Знайсці
08.09.2014 / 14:51РусŁacБел

У Беларусі да канца тыдня будзе па-летняму цёпла

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«На гэтым тыдні ў Беларусі ўсталюецца надвор'е, якое адпавядае хутчэй жніўню, чым першаму месяцу восені.

Тэмпературны рэжым на 2-4, а месцамі на 5-6 градусаў перавысіць кліматычную норму, характэрную для другога тыдня верасня», - сказаў Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, паводле слоў сіноптыка, умовы надвор'я на тэрыторыі краіны ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі раніцай і днём у заходніх раёнах рэспублікі чакаецца ўплыў франтальнага раздзелу з суседняй Польшчай. У сувязі з гэтым прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах з'явіцца слабы туман.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8-14 градусаў, днём паветра прагрэецца ад 19 да 25 градусаў.

У сераду і чацвер у заходніх раёнах захаваецца ўплыў франтальнага раздзелу, таму там пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі не выключаны навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў, удзень паветра прагрэецца ад 19 да 26 градусаў, па захадзе - да 16-18 градусаў.

«Пачынаючы з пятніцы атмасферны ціск падрасце, і на большай частцы тэрыторыі краіны да канца тыдня ўсталюецца сухое цёплае надвор'е», - адзначыў Дзмітрый Рабаў.

Прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8-15 градусаў, днём чакаецца ад 20 да 26 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны будзе на пару градусаў халадней.

У суботу ў Мінску чакаецца спакойнае і камфортнае надвор'е. Істотных ападкаў не прагназуецца, тэмпература паветра пры слабым паўднёва-ўсходнім ветры ў разгар дня складзе плюс 21-23 градусы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера