Знайсці
02.10.2014 / 13:0518РусŁacБел

Вузкія джынсы і хіпстарскія бароды перастаюць лічыцца крутымі

Мода на хіпстарства згасае.

Субкультура, якую заснавалі маладыя лідары крэатыўнага класа, ператварылася ў карыкатуру.

Брытанскі слоўнік вызначае хіпстараў як «субкультуру мужчын і жанчын, як правіла, ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў, якія цэняць незалежнае мысленне, контркультуру, прагрэсіўную палітыку». 

У 2014 годзе, магчыма, была дасягнутая «вяршыня барадатасці». Падобна, што і вузкія джынсы хіпстараў хутка перастануць быць актуальнымі.

Так было з усімі субкультурамі, пачынаючы ад хіпі. Спачатку яны вядуць за сабой, набываюць папулярнасць, але ўрэшце камерцыялізуюцца і становяцца пародыяй на саміх сябе. 

Слова «hipster» было вынайдзена ў 1940-я гады. Так называлі тых, хто адхіліўся ад агульнапрынятых нормаў — напрыклад, белых з сярэдняга класа, якія слухалі джаз. Потым былі бітнікі, хіпі.

Сітуацыю з модай бліжэйшай будучыні можа таксама прасвятліць феномен «normcore». Гэты тэрмін быў уведзены трэндавым агенцтвам з Нью-Ёрка K-Кэрліс ў сваёй справаздачы Youth Mode за восень мінулага года. Гэтая мода прапаведуе супернармальны стыль, яна стала рэакцыяй акурат на хіпстарства, піша брытанская газета «Гардыян». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера