Знайсці
09.10.2014 / 11:3022РусŁacБел

Палескія вёскі ў аб’ектыве нямецкага вайскоўца

На інтэрнэт-аўкцыёне ebay прадаюцца здымкі часоў Першай сусветнай вайны.

На продаж выстаўлены асобныя здымкі некалішняга альбому нейкага нямецкага вайскоўца, што праходзіў службу ў 1916—1918 гадах на Палессі. На фота адлюстраваныя выявы горада Берасце і сучасных палескіх вёсак Берасцейскай вобласці: Страдзеч, Заброддзе, Хабовічы, Рухавічы, Зарэчка, Ягмінава. Галік, Ямнік, Выгода, Валянскае возера, Белазёрскі канал, Селішча, Дывін, Драгічын, Леплеўка, Дамачава.

Адметнасьць здымкаў ў тым, што на фота адлюстраваныя шмат будынкаў, могілак і храмаў, якія не захаваліся. Мы можам пабачыць побыт тагачасных палешукоў, сярод якога даводзілася жыць кайзераўскім ваенным.

Кожны здымак невядомы жаўнер пазначыў подпісам на друкаванай машынцы. Відаць, што памяць пра тую вайну была для яго значнай. Прадавец палічыў першачарговы кошт аднаго здымкаў 5 еўра. Але каб сабраць усю калекцыю, давядзецца значна выдаткавацца.

Здымкі, што пакінулі нам выявы побыту нашых продкаў, хутчэй за ўсё не паўсталі б за часамі Расейскай Імперыі. Ні тэхнічных магчымасцяў, ні цікавасці да ўскрайкаў імперыі ў рускіх тады не было.

Руслан Равяка, Баранавічы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930