Знайсці
29.10.2014 / 15:15РусŁacБел

Да выходных крыху пахаладае

У бліжэйшыя суткі, 30 кастрычніка, у нашай краіне захаваецца пераважна сухое надвор'е. Ноччу і раніцай месцамі — слабы туман. Вецер паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4.. + 2°C, па паўднёвым усходзе -5..-8°C,

максімальная днём +6.. + 12°C.

Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

31 кастрычніка і 1 лістапада надвор'е будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску і вільготныя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з поўначы Балтыкі. Таму ў наступныя двое сутак крыху пахаладае.

У пятніцу абыдзецца без істотных ападкаў, месцамі чакаецца туман. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы -3.. + 3°C, пры праясненнях да -5°C;

днём +3.. +9°C.

У суботу месцамі, пераважна па паўночным усходзе, будуць адзначацца невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Тэмпературны фон застанецца ранейшым.

pogoda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930