Знайсці
06.11.2014 / 16:553РусŁacБел

Выстава сакрэтаў жаночай дагледжанасці

Мінскі Футбольны манеж сення — бадай, адзінае месца, дзе адначасова можна ўбачыць столькі прыгожых і дагледжаных дзяўчат і жанчын.

XIII Міжнародная спецыялізаваная выстава індустрыі прыгажосці і здароўя «Інтэрстыль-2014», якая адкрылася 6 лістапада, прапануе передавыя методыкі і сродкі дагляду за целам, скурай, валасамі, пазногцямі. 

У рамках выставы проходзіць VII Міжнародны фестываль прыгажосці «Ружа вятроў Hair'2014» і кубак Мінска па цырульніцкім мастацтве.

Для ўдзелу зарэгістраваліся 450 майстроў-цырульнікаў. Майстры цырульняў, масажа і манікюра праводзяць майстар-класы і дэманструюць палет сваіх фантазій больш як у 30 намінацыях для дарослых і юніёраў. Сярод новых намінацый — мужчынская і жаночая сучасная стрыжка з укладкай, гэта значыць тое, што майстар можа прапанаваць на працоўным месцы ў салоне свайму кліенту.

На тым жа фестывалі 19 намінацый толькі ў пазногцевым сэрвісе. Прычым яны абсалютна розныя — тэхнічныя, па дызайне, роспіс, лепка, мадэляванне пазногцяў.

Час працы выставы: 6 і 7 лістапада з 10.00 да 18.00, 8 лістапада з 10.00 да 14.00.

Фота Сяргея Зініна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829