Знайсці
10.11.2014 / 12:31РусŁacБел

Да выходных пахаладае

На гэтым тыдні чакаецца паступовае паніжэнне тэмпературы і да сярэдзіны месяца яна прыйдзе ў норму.

Пра паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

На гэтым тыдні Беларусь будзе знаходзіцца на перыферыі высокага антыцыклону, які ўзмацняецца на паўднёвым усходзе Рускай раўніны.

У аўторак, 11 лістапада, у асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 2 + 8°С, на ўсходзе месцамі 0 + 1°С; максімальная днём +5 + 11°С, на паўднёвым захадзе +12 + 14°С.

У сераду і чацвер у асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 + 7°С, пры праясненнях да -3°С; максімальная днём +3 + 9°С, па паўднёвым захадзе +10 + 11°С.

У пятніцу ў асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — + 6°С, пры праясненнях да -3°С; максімальная днём +3 — +8°С, па паўднёвым захадзе да +10°С.

Да выходных атмасферныя патокі заменяцца на паўночна-заходнія і на Беларусь прыйдзе халодны скандынаўскі антыцыклон.

Тэмпература вернецца ў норму. Мінімальная ноччу -3 — + 4°С, па паўночным усходзе пры праясненнях -5 — -7°С; максімальная днём -2 — + 5°С, па паўднёвым захадзе месцамі да + 7°С. Месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), туман, слабы галалёд.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера