Знайсці
17.11.2014 / 13:071РусŁacБел

Дождж, снег і галалёд: на гэтым тыдні ў Беларусь прыйдзе зіма

На гэтым тыдні амаль уся тэрыторыя Беларусі апынецца ва ўладзе шырокага антыцыклону. З-за арктычнага паветра тэмпература пачне паступова зніжацца.

Пра гэта TUT.BY паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў.

Халадней за ўсё будзе па паўночным усходзе краіны, на паўднёвым захадзе — крыху цяплей. Вялікая верагоднасць таго, што да канца тыдня месцамі па краіне сфармуецца снежны кілім.

У аўторак, 18 лістапада, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе месцамі невялікія ападкі (у асноўным дождж), слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 … +3°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да -6°С, максімальная днём -2 …+4°С.

У сераду і чацвер тэмпература працягне зніжацца. Уначы -5 … +2°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да -7°С, максімальная тэмпература днём складзе -2 … +4°С. Па паўднёва-заходняй палове краіне ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд.

У пятніцу, 21 лістапада, у заходніх раёнах ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 … + 2°С, па ўсходзе пры праясненнях -6 … -8°С, максімальная днём -2 … + 3°С.

У выходныя дні, чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературы і на фоне павышанага ціску будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, які прынясе месцамі кароткачасовы снег, мокры снег, слабы галалёд. Месцамі па краіне сфармуецца ўжо снежны кілім.

Тэмпература паветра мінімальная ноччуу 0 … -7°С, пры праясненнях -8 — 10°С, максімальная днём -3 … +2°С.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930