Знайсці
14.04.2015 / 07:201РусŁacБел

Ураган на Міншчыне, чорны шторм у Салігорску

У выніку моцнага ветру на тэрыторыі Мінскай вобласці 13 красавіка пацярпелі 67 населеных пунктаў у Барысаўскім, Вілейскім, Клецкім, Лагойскім, Мінскім, Маладзечанскім, Слуцкім, Салігорскім і Старадарожскім раёнах.

Такія дадзеныя апублікавала рэгіянальнае ўпраўленне МНС па стане на 23.00.

На фота наступствы буры ў Маладзечанскім раёне, у в. Мойсічы, фоты kraj.by

Аварыйныя брыгады вялі рамонтна-аднаўленчыя работы. За ўсё без электразабеспячэння на тэрыторыі Мінскай вобласці застаюцца 11 населеных пунктаў. Пашкоджаны дахі 37 будынкаў: 13 жылых дамоў (1 адноўлены), 1 аб'ект сацкультбыту, 23 сельскагаспадарчых будынкі, з іх 13 малочна-таварных ферм, паведамляе БелаПАН.

А над Салігорскам пранеслася сапраўдная чорная бура: вецер узняў торф з навакольных палёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031