Знайсці
23.04.2015 / 14:10РусŁacБел

У сярэдзіне наступнага тыдня ў Беларусі зноў пахаладае

У Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя будзе цёпла, пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Пра гэта БелТА паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук.

Так, у суботу чакаецца да +24, у нядзелю і панядзелак таксама захаваецца цёплае надвор'е, месцамі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—13 градусаў цяпла, днём — ад 18 да 25 вышэй за нуль. У нядзелю па поўначы краіны, дзе будзе больш аблокаў, будзе халадней — не вышэй за 17 градусаў цяпла.

У сярэдзіне наступнага тыдня ненадоўга пахаладае.

У сераду надвор'е абумовяць актыўныя сістэмы атмасферных франтоў і прахалодныя паветраныя масы, якія паступаюць са Скандынавіі.

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы, днём пры навальніцах парывісты вецер, магчымы град. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7—13 градусаў, па захадзе — не вышэй за 6 градусаў цяпла, днём — плюс 8—14, месцамі да плюс 17.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031