Знайсці
19.05.2015 / 17:001РусŁacБел

Піўныя дрожджы дапамаглі навукоўцам сінтэзаваць лекі і наркотыкі

А дрожджам дапамаглі буракі.

Опійны мак. Фота: deamuseum.org

Група амерыканскіх біёлагаў паспяхова пераўтварыла звычайныя піўныя дрожджы ў фабрыку па вытворчасці морфія і шэрагу іншых лекаў. Пра тое, як навучыць дрожджы вырабляць апіоіды, яны распавялі ў часопісе Nature Chemical Biology.

Тэхналогія можа дазволіць вытворцам лекаў адмовіцца ад опійнага маку, але дакладна дадасць праблем паліцыі.

Навукоўцы знайшлі ў буракоў фермент, здольны ператвараць амінакіслату L-тыразін у рэчыва пад назвай допа. Яны мадыфікавалі ДНК дрожджаў так, каб яны пачалі вырабляць гэты фермент і ператваралі глюкозу ў дафамін. Наступная мадыфікацыя генаў «навучыла» дрожджы вырабляць S-рэтыкулін. А з рэтыкуліну можна сінтэзаваць морфій і іншыя лекі.

Сінтэз у лабараторных умовах многіх лекаў занадта складаны — з экстрактаў прыродных раслін атрымліваецца больш эканамічная вытворчасць. Сёння для стварэння марфіну выкарыстоўваецца опійны мак, з якога таксама можа вырабляцца наркотык опіум, хаця лабараторны сінтэз быў прапанаваны яшчэ ў 1952 годзе.

Аўтары даследавання папярэджваюць: ужо праз некалькі год з дрожджаў і цукру людзі навучацца вырабляць наркотыкі ў хатніх умовах. Яны прапануюць абмежаваць ліцэнзіі на генна-мадыфікаваныя дрожджы шэрагам лабараторый. Але як толькі прынцыпы стварэння «опійных дрожджаў» стануць агульнадаступнымі, любы мікрабіёлаг зможа іх стварыць.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930