Знайсці
20.05.2015 / 17:331РусŁacБел

Кітайцы распрацавалі аперацыйную сістэму «вагой» у 10 кб

Наўрад ці аперацыёнка стане канкурэнтам Android, але Huawei гуляе на полі Google.

Фота: Huawei

Кітайская кампанія Huawei прадставіла аперацыйную сістэму LiteOS для «інтэрнэту рэчаў». Памер у 10 кілабайт дазволіць запісаць яе на практычна любую прыладу.

Самая «лёгкая» аперацыёнка свету прызначаная для «разумных дамоў», аўтамабіляў і насімай тэхнікі. Яна будзе адкрытай для распрацоўшчыкаў і дазволіць хутка ствараць свае «разумныя» рэчы — ад «разумных гадзіннікаў» да хоць «разумных імбрыкаў».

Сістэму можна выкарыстоўваць без канфігурацыі IP-сеткі (Zeroconf), прылады на ёй самастойна «адшукаюцца» і падключацца да іншых сістэм.

Huawei працуе з «інтэрнэтам рэчаў» таксама і ў большых маштабах: кампанія стварае бізнес-інфраструктуру і дамаўляецца аб стандартызацыі новай сферы, засноўвае даследчыя цэнтры і лабараторыі. Відавочна, кітайцы не хочуць здаваць рынак Apple і Google.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930