Знайсці
20.05.2015 / 21:25РусŁacБел

Вірусы блакуюць бухгалтэрыю на беларускіх прадпрыемствах

За мінулы год ахвярамі шкодных праграм сталі больш за 50 прадпрыемстваў.

Следчы камітэт паведамляе, што беларускія прадпрыемствы ўсё часцей становяцца ахвярамі злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці.

Пра гэта распавёў следчы па асабліва важных справах следчага ўпраўлення Следчага камітэта Аляксандр Махнач.

«Гаворка ідзе пра такія злачынствы, пры якіх пад шыфраванне ці выдаленне трапляюць базы даных праграмнага забеспячэння «1С Бухгалтэрыя» суб'ектаў гаспадарання. Пры такім злачынстве шыфраванне ці выдаленне зазнае ўся база даных. За 2014 год ад гэтага віду злачынстваў пацярпелі больш за 50 прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь — як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці».

Зламыснікі блакуюць базы альбо праз аддалены доступ, альбо праз дасыланне ліста з вірусам. Потым зламыснікі патрабуюць пералічыць грошы на названыя імі рэквізіты электронных плацежных сістэм. За гэта яны абяцаюць расшыфраваць базы даных. Праўда, кажуць у Следчым камітэце, нават пасля выплаты грошай зламыснікі не заўжды дасылаюць паролі для разблакавання.

Па словах спецыялістаў, 90% такіх вірусных атак ідзе з тэрыторыі Украіны ці Расіі.

euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера