Знайсці
21.05.2015 / 20:38РусŁacБел

У Беларусі створанае Нацыянальнае агенцтва па касмічных даследаваннях

Рашэннем прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) 21 мая створана Нацыянальнае агенцтва па касмічных даследаваннях НАНБ, паведаміў першы намеснік старшыні прэзідыума акадэміі Сяргей Чыжык.

Паводле яго слоў, агенцтва пачне працаваць на працягу 10 дзён, у яго ўвойдуць Цэнтр геаінфармацыйных сістэм НАНБ, Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі. Акрамя таго, агенцтва плануе шчыльна супрацоўнічаць і з іншымі ведамствамі, у прыватнасці з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі.

Мяркуецца, што новая структура будзе вырашаць усе пытанні, звязаныя з даследаваннем і выкарыстаннем Беларуссю касмічнай прасторы.

«Агенцтва дапаможа зрабіць касмічныя даследаванні больш эфектыўнымі, — лічыць вучоны. — Бо кожная з нашых дзяржаў-партнёраў мае такі інстытут. Таксама мы прадоўжым у межах працы агенцтва працаваць з нашымі расійскімі партнёрамі ў межах сумеснай праграмы «Космас-СД». 

На думку Чыжыка, цяпер важна зрабіць у касмічнай галіне наступны крок — «стварыць новую касмічную групоўку, новы спадарожнік». «Мы павінны быць у тонусе і працягваць справу. Наперадзе вялікая работа па абгрунтаванні гэтых крокаў і па фарміраванні дзяржаўнай касмічнай праграмы», — падкрэсліў ён.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930