Знайсці
22.05.2015 / 11:057РусŁacБел

Білборды навучыліся заляцацца да жанчын і хавацца ад паліцыі

З жанчынамі стасуюцца ў Германіі, ад паліцыі хаваюцца ў Расіі.

Рэклама цяпер будзе глядзець у твар сваім патэнцыйным ахвярам: у двух месцах незалежна распрацоўшчыкі білбордаў ужылі тэхналогію распазнавання твараў.

Нямецкае рэкламнае агенцтва Philipp und Keuntje усталявала на вуліцы білборд, які рэагуе толькі на жанчын. Як толькі ў поле зроку камеры на білбордзе трапляе чалавек, якога праграма распазнае як жанчыну, на экране з’яўляецца комік Уке Босэ, які зробіць усё, каб прывабіць дзяўчыну.

Жанчынам паказваецца адзін з сямі дзясяткаў ролікаў на ўсе выпадкі (праграма можа ацаніць і ўзрост) — усё каб прарэкламаваць піва Astra. Мужчын рэклама ігнаруе, яны ў Германіі і так любяць піва.

У расійскай рэкламы процілеглая задача — не паказацца, а схавацца.

З часоў увядзення санкцый «супраць» Еўропы расіяне засталіся без многіх замежных прадуктаў (некаторыя санкцыі ўжо скасавалі). Гэтая праблема зачапіла ўладальніка «Don Giulio Salumeria», крамы італьянскай ежы ў Маскве.

Каб паказаць людзям, што ў Расіі ўсё яшчэ можна здабыць замежныя прадукты (нагадаем, вас прасілі не смяяцца з беларускіх крэветак), ён выставіў на вуліцы білборд. А каб паліцыя да яго паменей чаплялася, у білбордзе ўсталявалі камеру, што распазнае паліцэйскую форму (для чаго была мадыфікаваная праграма распазнавання твараў). Як толькі да білборда падыходзіць паліцыянт, рэклама італійскай ежы мяняецца на рэкламу крамы матрошак.

Глядзіце таксама: Страхавая кампанія прадставіла рэкламу, якую немагчыма прапусціць

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930