Знайсці
22.05.2015 / 11:398РусŁacБел

У Нідэрландах распрацавалі бетон, які сам «залечвае» расколіны

Хендрык Марыюс Ёнкерс. Фота Еўрапейскага патэнтнага офіса. 

Рамонт расколінаў у бетонных пабудовах абыходзіцца Еўрапейскаму саюзу ў 6 мільярдаў еўра ў год. Галандскі мікрабіёлаг з Дэлфцкага ўніверсітэта Хендрык Марыус Ёнкерс прыдумаў, як вырашыць гэту праблему без дадатковых выдаткаў.

Ёнкерс распрацаваў асаблівы тып бетону, які можа самастойна «залечваць» расколіны.

Сакрэт бетону заключаецца ў адмысловай прысадцы са спораў бактэрый Bacillus pseudofirmus ці Sporosarcina pasteurii і лактату кальцыю. Споры дадзеных відаў бактэрый добра пераносяць гарачыню і холад і могуць заставацца жыццяздольнымі цягам стагоддзяў.

Калі ў бетоне ўтвараецца расколіна, у яе пачынае паступаць вільгаць. Тады бактэрыя абуджаецца і пачынае харчавацца лактатам кальцыю. У працэсе жыццядзейнасці бактэрыі вырабляюць вапняк, які цэментуе расколіны і не дае ім разрастацца.

Расколіна ў бетоне. 

Расколіна, зацэментаваная бактэрыямі. 

Ёнкерс кажа, што бактэрыі ў бетоне могуць зацэментаваць расколіны шырынёю да 0,8 міліметра. Для дэманстрацыі магчымасцяў свайго вынаходніцтва Ёнкерс пабудаваў дом з 6-сантыметровымі сценамі з распрацаванага ім арганічнага бетону. Мікрабіёлаг кажа, што будынак паспяхова «лечыць» расколіны.

Вытворчасць новага бетону плануецца запусціць у 2016 годзе. Аднак яшчэ раней можна чакаць іншую распрацоўку Ёнкерса — вадкасць для цэментавання расколінаў, якую можна наносіць на звычайны бетон.

Яўген Крэйда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930