Знайсці
27.05.2015 / 17:32РусŁacБел

Рак скуры навучыліся лекаваць герпесам

Лекі ужо хутка могуць быць зарэгістраваныя афіцыйна.

Вірус герпесу. Фота: Фото: Bernhard Classen/Alamy

Новы сродак ад меланомы, вядомы як Talimogene Laherparepvec, альбо T-VEC, паспяхова прайшоў тры этапы клінічных выпрабаванняў і цяпер можа быць зарэгістраваны афіцыйна, паведамляе The Guardian.

Лекі паспяхова дзейнічаюць толькі на 16% хворых. Толькі 10% хворых дасягнулі поўнай рэмісіі і засталіся здаровымі цягам прынамсі пяці год. Але і тое дае надзею — гэта першы раз, калі віратэрапія прайшла тры выпрабаванні.

Выпрабаванні прайшлі 400 хворых. Усе яны мелі неаперабельную, рэцыдывавальную або метастатычную меланому на III-IV стадыі. Пабочныя эфекты аказаліся слабейшымі, чым пры хіміятэрапіі.

Калі рэгістрацыя пройдзе паспяхова, ужо ў наступным годзе лекі стануць даступнымі хворым па ўсім свеце. Яны дазваляюць змагацца з ракам, нават калі хвароба дабралася да ўнутраных органаў, што дасць надзею хворым нават з даволі змрочнымі прагнозамі.

З ракам змагаецца генетычна мадыфікаваны вірус герпесу. Ён не шкодзіць здаровым клеткам (у гэтым і заключаецца мадыфікацыя), але літаральна ўзрывае ракавыя, калі пачынае ў іх актыўнае размнажэнне. У дадатак да гэтага, ён выпрацоўвае бялок, што не дазваляе пухліне расці.

***

Штогод дыягнастуецца каля 200 тысяч выпадкаў меланомы — злаякаснай пухліны, што развіваецца з пігментарных клетак. Штогод ад гэтай пухліны паміраюць 65 тысяч чалавек. Меланома складае толькі каля 4% усіх выпадкаў раку скуры, але вядзе да хуткай смерці ў трох чвэрцях выпадкаў.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера