Знайсці
27.05.2015 / 20:406РусŁacБел

«Совы» і «жаваранкі»: хто здаравейшы і багацейшы?

Калі вы сава, то вы добра гуляеце ў бейсбол… і добра так выпіваеце.

…затое совы маюць больш полавых партнёраў. Фота: OBBO via 7-themes.com

Рэдактар праекту CityLab Эрык Яфэ сабраў шэраг навуковых даследаванняў, з якіх вывеў 9 тэндэнцый адносна людзей, схільных позна класціся спаць альбо наадварот рана прачынацца.

Ці звязаны хранатып са здароўем чалавека? Падобна, што не. Але нейкім чынам рэжым сну «соваў» і «жаваранкаў» уплывае на астатні лад жыцця.

Альбо, магчыма, іншыя аспекты ўпэўнена робяць чалавека «савой» ці «жаваранкам».

«Совы» багацейшыя, але не здаравейшыя

Як паказала даследаванне 1998 года, у якім узялі ўдзел 356 «жаваранкаў» і 318 «соваў», людзі абодвух тыпаў атрымліваюць аднолькавыя балы ў кагнітыўных тэстах і тэстах на здароўе. Але ў соваў аказаўся ў сярэднім вышэйшы прыбытак і больш аўтамабіляў ва ўласнасці.

«Совы», магчыма, кропельку разумнейшыя

У даследаванні 1999 года 420 «соваў» і «жаваранкаў» таксама паказалі прыблізна роўныя вынікі кагнітыўных здольнасцей у тэстах на прафесійныя веды, рабочую памяць, хуткасць апрацоўкі інфармацыі і іншых. Але вынікі трошкі схіляліся на карысць «соваў», асабліва па частцы памяці і апрацоўкі інфармацыі. Нават тады, калі тэсты праводзіліся зранку.

«Жаваранкі» больш верныя

Даследаванне 284 мужчын у 2012 годзе паказала, што «совы» і «жаваранкі» займаюцца каханнем аднолькава часта, але «совы» маюць у сярэднім больш партнёраў і больш няверныя. Тэндэнцыя незалежная ад узросту ці інтраверсіі-экстраверсіі.

«Совы» лепей гуляюць у бейсбол

Сярод бейсбалістаў «Сан-Францыска Джаянтс» у 2011 годзе знайшлося 9 «соваў» і 7 «жаваранкаў». Як паказала статыстыка іх падач за два гады, ў «соваў» крыху лепшыя вынікі гульні. Але і «совы», і «жаваранкі» лепей гуляюць у нязручны для сябе час — першыя зранку, другія ўвечары.

«Жаваранкі» менш п’юць і паляць

Аналіз звычак 676 фінскіх блізнятаў паказаў, што «совы» часцей пачынаюць паліць, радзей кідаюць і наогул маюць заўважна большую рызыку нікатынавай залежнасці. А даследаванне іншых 57 чалавек паказала, што «совы» таксама спажываюць больш алкаголю.

«Жаваранкі» больш ініцыятыўныя, настойлівыя і добрасумленныя

Шкодныя звычкі «соваў» могуць быць проста «пошукам новых адчуванняў» — прынамсі, розныянезалежныядаследаванні паказалі, што часцей шукаюць новае менавіта тыя, хто не любіць рана прачынацца. Затое, як паказала праверка характараў 346 людзей, «жаваранкі» больш настойлівыя і больш схільныя да кааперацыі. Яшчэ адно даследаванне прызнала «жаваранкаў» больш згаворлівымі і добрасумленнымі, іншае — больш ініцыятыўнымі.

«Совы» зробяць гэта… заўтра… ну ці потым як-небудзь

«Жаваранкі» больш дысцыплінаваныя, таму не дзіва, што яны менш схільныя да пракрастынацыі — хранічнага адкладання ўсяго на потым. Гэта даказалі даследаванні 1997 года (на студэнтах) і 2008 года (на 509 людзях, сярэдні ўзрост — 50 год). Да таго ж, адкладанне ўсяго на вечар (ці калі там пашчасціць) вядзе да праблем на дзённай працы.

У «жаваранкаў» лепшы настрой

Навукоўцы кажуць аб «сацыяльным джэтлагу»: калі людзі любяць вечар, а ад іх многага чакаюць удзень, гэта нясе праблемы. А праблемы псуюць настрой. Як паказала даследаванне 435 маладых і 297 старых людзей у 2012 годзе, «жаваранкі» напраўду маюць больш пазітыўны настрой, хаця гэта і не кажа аб агульным узроўні шчасця.

Што «совы», што «жаваранкі» больш крэатыўныя ў нязручны час

Добра, калі рытм жыцця супадае з хранатыпам, але несупадзенне — таксама не такая і бяда. Калі жывеш не па хранатыпе, праяўляеш больш крэатыўнасці, паказала даследаванне 428 выпадковых людзей у 2011 годзе. У «няўдалы» і «ўдалы» час людзей прасілі вырашыць шэсць лагічных задач — як на логіку, так і творчых альбо на інтуіцыю. З лагічнымі спраўляліся аднолькава, а вось з тымі, дзе была патрэбная крэатыўнасць, лепей спраўляліся ў «нязручны час».

Апошняе пацвердзіла «тэорыю крэатыўнасці»: калі праз ментальную стомленасць абстрагуешся ад задачы, можа прыйсці нечаканае вырашэнне.

Чытайце таксама:Як нармальна засынаць і добра высыпацца: лайфхакі народныя і навуковыя

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера